Дзяржаўная ўстанова адукацыі

" Навучальна-педагагічны комплекс Варнянскі яслі-сад-агульнаадукацыйная сярэдняя школа"
Конкурсна-гульневая праграма
"Свята беларускай народнай гульні.
Гульні мястэчка Варняны"

Аўтар: Субаткевіч
Ірына Мар'янаўна
педагог-арганізатар


Мэта: прывіваць любоў да беларускай мовы як асноўнага элемента нацыянальнай культуры праз знаемства дзяцей лепшым узорам вуснай народнай творчасці - гульней.

Задача: праз гульневыя формы знаеміць дзяцей з народнымі традыцыямі і культурай, вучыць пазнаваць навакольнае асяроддзе, уключаць дзяцей у практычную  дзейнасць, развіваць фізічна, вучыць самастойна дзейнічаць, прымаць рашэнні.

Абсталяванне: зала ўпрыгожана ручнікамі, даматканымі посцілкамі, беларускімі цацкамі з саломкі, з дрэва, кветкамі.

Узрост удзельнікаў: 10-12 гадоў

Дзеючыя асобы: вядучыя: Алесь і Алеся, вандроўнікі: Васіль і Васілінка

Голас за кадрам
Уступ:
Беларускія народныя гульні маюць шматвяковую  гісторыю. Яны перадаваліся з пакалення ў пакаленне, назапашваючы лепшыя нацыянальныя традыцыі.
Гульня - гэта спосаб дзейнасці, якт не мае непасрэднай практычнай мэты, а прыносіць чалавеку радасць сама па сабе. Перайманне яе дзецьмі далучае  іх да дзейнасці дарослых, падрыхтоўвае да сур'езных працоўных заняткаў.
Існуе вялікае мноства беларускіх народных дзіцячых гульняў. Незалежна ад зместу, характару гульні выконваюць важную ролю як  сродак фізічнага, эстэтычнага, інтэлектуальнага  выхавання дзяцей.
Гульні беларускага народа цесна звязаны з бытам і працоўнай дзейнасцю людзей, прыродай, якая іх акружае. Адны з іх драматызаваныя, бо маюць пэўныя традыцыйныя нормы і слоўнае афармленне. Другія - са строгім размеркаваннем роляў кожнага ўдзельніка, у якім слова з'яўляецца сігналам для нейкага дзеяння.
Гульневы фальклор з'яўляецца надзейным захавальнікам роднай мовы, а засваенне яе ў працэсе гульні - самы хуткі і цікавы для дзяцей шлях.
Гульня - асноўная форма дзейнасці дзяцей. Менавіта гульня спрыяе выхаванню ўсебаковаразвітай асобы школьніка.
Веска Варняны мае вялікае гістарычнае мінулае. Само жыцце прадставіла магчымасць настаўнікам выкарыстоўваюць  гэтае багатцтва для выхавання патрыятызма і грамадзянскасці.
З 2005г. наша школа - інавацыйная пляцоўка абласнога ўзроўню "Этнашкола "Панямонне". Члены БРПА актыўна ўключыліся ў рэалізацыю гэтага праекта.

Ход праграмы
(Зала ўбрана па-святочнаму. У прыгожых беларускіх касцюмах на сцэну выходзяць вядучыя: Алесь і Алеся. У іх выкананні гучыць урывак з песні "Усе мы родам з дзяцінства")

Алесь: Добры дзень, хлопчыкі і дзяўчынкі, шаноўныя госці.
Алеся: Мы рады вітаць вас і запрашаем прыняць удзел у конкурсна-гульневай праграме "Свята беларускай народнай гульні. Гульні мястэчка Варняны".
(На сцэне з'яўляюцца вандроўнікі: Васіль і Васілінка убраны ў беларускія народныя касцюмы. Васіль трымае ў руках вялікі ком, на якім напісана "Беларускія народныя гульні")
Васіль: Прывітанне! Мы праходзілі каля вашай мясцовасці. Пачулі музыку, вось і завіталі да вас у госці.
Алеся: Добры дзень! Праходзьце калі ласка.
Алесь: А хто вы такія і куды накіроўваецеся?
Васілінка: Мы - вандроўнікі. А завуць нас Васіль і Васілінка. Ходзім па свеце, збіраем беларускія народныя гульні.
Васіль: Даведаліся мы, што ў Астравецкім раене, што знаходзіцца ў Гродзенскай вобласці, есць цудоўнае мястэчка Варняны, якое славіцца архітэктурнымі помнікамі, вядомымі, таленавітымі людзьмі і цудоўнымі мясцовымі гульнямі.
Васілінка: Не падкажаце нам, ці далека нам яшчэ трэба ісці?
Алеся: Вам вельмі пашанцавала. Вы ўжо трапілі ў наша мястэчка.
Алесь: А сення ў нас якраз "Свята беларускай народнай гульні. Гульні мястэчка варняны". Запрашаем вас, Васіль і Васілінка, прыняць удзел у праграме.
Васіль: Мы згодны!
(Васіль і асілінка садзяцца на лаву, пакрытую ручніком)
У выкананні Алеся і Алесі гучыць урывак з песні Л.І.Кухарэвіч "Няма на свеце краю, прыгажэйшага Варнянаў.."
Алесь: Скажыце, дзеці, а вы любіце гуляць? (пытае ў дзяцей, якія сядзяць у зале)
Алеся: Існуе многа беларускіх народных гульняў. А вы жадаеце даведацца, у якія гульні гулялі вашы бабулі і дзядулі? Нечым яны падобныя на сучасныя гульні, нечым адрозніваюцца.
Алесь: Мы з Алесяй прапануем сення вам прыняць удзел у гульнях "Рыбак з бітком", "Засолы", "Падскокі". Пра гэтыя гульні нам расказалі мясцовыя жыхары Варнян: старэнькія бабулі і дзядулі, якія некалі таксама вельмі любілі гуляць..
Алеся: Удзел у гульнях запрашаем прыняць і вас, шаноўныя Васіль і Васілінка.
Алесь: Увага, пачынаем!

Гульня
"Рыбак з бітком"
Мэта гульні: садзейнічаць развіццю хуткасна-сілавых якасцей, спрытнасці.
Месца правядзення: зала або пляцоўка.
Колькасць удзельнікаў: 11 чалавек (1 вядучы, 10 гуляючых)
Інвентар: "біток" - невялікі мяшочак з пяском, прывязаны да доўгай вяроўкі.
Змест: гуляючыя выбіраюць вядучага "рыбака" і становяцца ў круг. У цэнтры знаходзіцца рыбак з "бітком". Рыбак невысока над зямлей круціць "біток", паступова павялічваючы хуткасць яе руху. Пры набліжэнні "бітка" гуляючыя павінны пераскокваць цераз яе, бо, калі тая закране іграка, ен выбывае з гульні. Гульня закончваецца, калі ў крузе застанецца адзіны ігрок. Ен становіцца рыбаком і гульню можна пачынаць спачатку. Па меры таго, як частка ігракоў выбывае, круг звужваецца.
Алеся: Дзякуем за ўдзел у гульні. А зараз наступная гульня.
Гульня
"Засолы"
Мэта гульні: садзейнічаць развіццю хуткасці, спрытнасці
Месца правядзення: зала, пляцоўка, вуліца
Колькасць учдельнікаў: 15 чалавек (1 вядучы, 14 гуляючых)
Інвентар: вяровачка
Змест: Гуляючыя выбіраюць вядучага "Засола". Усе становяцца ў калону па аднаму, рукі апушчаны. Вядучы ідзе ўздоўж калоны і непрыкметна перадае каму-небудзь у рукі вяровачку.
Ігрок, атрымаўшы вяровачку, бяжыць наперад і імкнецца "засаліць" ею першага ў калоне.
Калі першы ў калоне заўважыць іграка з вяровачкай, ен павінен бегчы з другога боку калоны да яе канца, імкнучыся стаць ззаду апошняга раней, чым яго "засоляць". Той з іх, хто акажацца менш хуткім, становіцца "Засолам", і гульня працягваецца.
Правілы гульні:
-        ігракі, якія заўважыць, што вярвачка перададзена, не павінны гаварыць пра гэта іным;
-        у калоне ніхто не павінен азірацца;
-        калі нехта ў калоне азірнецца, то ен становіцца вядучым.
Алесь: Малайцы! А ці спадабалася вам гэта гульня? Запрашаем вас прыняць удзел  яшчэ ў адной гульні.

Гульня
"Падскокі"
Мэта гульні: садзейнічаць фізічнаму развіццю дзяцей.
Месца правядзення: зала, пляцоўка, вуліца.
Колькасць удзельнікаў: 8 чалавек (2 вядучыя, 6 гуляючых)
Інвентар: драўляная палка даўжынёй 2м
Змест: Гуляючыя становяцца ў калону на адлегласці 2м адзін ад аднаго. Два ігракі, трымаючы за канцы палку, становяцца ў пачатку калоны тварам да сваіх  таварышаў.
Па чарзе ўдзельнікі гульні падыходзяць да палкі і штуршком дзвюх ног з месца пераскокваюць яе. Той, хто не здолее пераскочыць, з гульні выбывае.
Пераможцам лічыцца апошні, хто застаўся ў гульні (лепшы "падскок").
Правіла гульні: ігрок, пераскокваючы палку, не павінен закрануць яе нагой, інакш ен выбывае.
Алеся: Малайцы ўдзельнікі? Вы вельмі спрытныя і актыўныя.
(На сцэну выходзяць вядучыя: Алесь і Алеся і вандроўнікі Васіль і Васілінка).
Алесь: Адкажыце дзеці, якія гульні нашай мясцовасці вам сення запомніліся. Ці спадабаліся яны вам? А вам, Васіль і Васілінка ці спадабаліся нашыя гульні?
Васіль: Мы былі вельмі рады прыняць удзел у вашай гульневай праграме, папоўнілі свой ком новымі, цікавымі гульнямі вашай мясцовасці.
Васілінка: Спадзеемся, што праз некаторы час мы зноў завітаем да вас у госці.
Алеся: Заўседы будзем рады вас  бачыць у прыгожым кутку Астравеччыны - у мястэчку Варняны.
Алесь: І мы ўпэўнены, што гульня заўседы будзе асноўным матэрыялам для правядзення дзіцячых святаў і сустрэч.
Алесь і Алеся: Да сустрэчы!
(У выкананні Алеся і Алесі гучыць урывак з песні "Усе мы родам з дзяцінства")



Hosted by uCoz